Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:13 ]  Папярэднія тэсты ня выявілі бактэрыі антраксу ў 120 супрацоўнікаў паштовага аддзяленьня пры Белым Доме


ВАШЫНГТОН. Прэсавы сакратар прэзыдэнта Буша Ары Флэйшэр паведаміў, што папярэднія тэсты ня выявілі бактэрыі антраксу ў 120 супрацоўнікаў паштовага аддзяленьня пры Белым Доме. Раней сёньня Флэйшэр паведаміў, што невялікая колькасьць бактэрыяў антраксу была выяўленая ў памяшканьні паштовага аддзяленьня пры Белым Доме. У сувязі з гэтым прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш публічна абвясьціў, што ў яго ня выяўлена небясьпечнай інфэкцыі. Выяўленьне бактэрыі ў паштовым аддзяленьні адбылося пасьля афіцыйнага пацьверджаньня таго, што двое супрацоўнікаў іншай паштовай установы ў Вашынгтоне памерлі ад антраксу. Цяпер тэсты праходзяць тысячы паштовых работнікаў Нью-Ёрку.
XS
SM
MD
LG