Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:10 ]  Амэрыканская авіяцыя чацьверты дзень працягвае наносіць удары па перадавых пазыцыях талібаў на поўнач ад Кабулу


КАБУЛ. Амэрыканская авіяцыя чацьверты дзень працягвае наносіць удары па перадавых пазыцыях талібаў на поўнач ад Кабулу. Сілы апазыцыйнага Паўночнага Альянсу заклікалі Злучаныя Штаты ўзмацніць удары па талібах, каб даць ім магчымасьць лепш падрыхтавацца да наступу. Раней сёньня брытанскі прэм’ер Тоні Блэйр паўтарыў, што амэрыканская кампанія ў Афганістане супраць рэжыму талібаў будзе працягвацца, пакуль падазраваны ў тэроры Усама бін Лядэн ня будзе знойдзены і прыцягнуты да адказнасьці. Блэйр прызнаў непазьбежнасьць ахвяраў сярод цывільнага жыхарства і сказаў, што робіцца ўсё магчымае, каб зьвесьці іх да мінімуму. Амбасадар талібаў у Пакістане Мула Абдус Салям Заіф заявіў сёньня ў Ісьлямабадзе, што талібы будуць забіваць амэрыканцаў каб адпомсьціць за сьмерць афганцаў. Ён таксама паўтарыў, што талібы ніколі ня выдадуць бін Лядэна. Тым часам у Пакістане на канфэрэнцыі, прысьвечанай будучыні Афганістану пасьля талібаў, прадстаўнікі афганскай эміграцыі заклікалі Злучаныя Штаты спыніць ваенную кампанію. У двухдзённай канфэрэнцыі, якая адбываецца ў Пэшавары, бяруць удзел каля 1000 дэлегатаў, якія прадстаўляюць 19 эміграцыйных груповак – пераважна з пуштунскіх плямёнаў.
XS
SM
MD
LG