Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:09 ]  Як найменей восем палестынцаў загінулі сёньня ўначы ў выніку ізраільскага рэйду на палестынскую вёску Бэйт Рыма


РАМАЛАГ (ПАЛЕСТЫНСКАЯ АЎТАНОМІЯ). Як найменей восем палестынцаў загінулі сёньня ўначы ў выніку ізраільскага рэйду на палестынскую вёску Бэйт Рыма на Заходнім Беразе Ярдану. Паводле неназванай палестынскай крыніцы, бальшыня забітых былі ваяўнікамі антыізраільскіх груповак, якія былі расстраляныя зь верталёта, калі спрабавалі ўцячы зь вёскі на поўнач ад гораду Рамалаг. Адбыліся новыя сутычкі ў іншым горадзе на Заходнім Беразе – Тулькарме, дзе былі забітыя яшчэ тры палестынцы, якія спрабавалі адкрыць агонь па ізраільскіх вайскоўцах. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон заявіў, што ізраільскія вайсковыя аддзелы будуць выведзеныя з палестынскіх тэрыторыяў, калі выканаюць сваю місію і знойдуць адказных у забойстве ізраільскага міністра турызму Зээві.
XS
SM
MD
LG