Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:07 ]  Духовы лідэр Тыбэту Далай Лама папярэдзіў аб недапушчальнасьці злоўжываньня рэлігіяй для распальваньня нянавісьці


СТРАСБУР. Духовы лідэр Тыбэту Далай Лама папярэдзіў аб недапушчальнасьці злоўжываньня рэлігіяй для распальваньня нянавісьці. Выступаючы перад дэпутатамі Эўрапарлямэнту ў Страсбуры, Далай Лама сказаў, што ў выніку злоўжываньня рэлігіяй і заахвочваньня нецярпімасьці ў сьвеце забіваюцца людзі, зьнішчаюцца супольнасьці, дэстабілізуецца грамадзтва. Далай Лама лічыць, што пасьля тэрарыстычных нападаў 11 верасьня міжнародная супольнасьць мусіла б выпрацаваць пачуцьцё глябальнай адказнасьці, каб любыя канфлікты маглі вырашацца шляхам дыялёгу і адмовы ад гвалту.
XS
SM
MD
LG