Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:53 ]  Прадстаўнікі афганскай эміграцыі заклікалі Злучаныя Штаты спыніць ваенную кампанію


ПЭШАВАР (ПАКІСТАН). Выступаючы сёньня на канфэрэнцыі, прысьвечанай будучыні Афганістану пасьля талібаў, прадстаўнікі афганскай эміграцыі заклікалі Злучаныя Штаты спыніць ваенную кампанію. У двухдзённай канфэрэнцыі, якая адбываецца ў Пэшавары, бяруць удзел каля 1000 дэлегатаў, якія прадстаўляюць 19 эміграцыйных груповак – пераважна з пуштунскіх плямёнаў. Адзін зь лідэраў ісьлямскай партыі, якая ўзначальвала супраціў савецкай акупацыі ў 80-х гадох, Саід Ахмад Гайляні, заявіў, што амэрыканская кампанія ўжо кашатавала жыцьця 800 цывільных асобаў. Ён заклікаў цяперашніх прыхільнікаў талібаў аб’яднацца вакол былога караля Афганістану Загір Шага. Гайляні не згадаў пра ролю ў будучым урадзе Паўночнага Альянсу.
XS
SM
MD
LG