Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:38 ]  Тэсты пацьвердзілі прысутнасьць бактэрыі антраксу ў паштовым аддзяленьні пры Белым Доме


ВАШЫНГТОН. Тэсты пацьвердзілі прысутнасьць бактэрыі антраксу ў паштовым аддзяленьні пры Белым Доме. У сувязі з гэтым прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш публічна абвясьціў, што ў яго ня выеўлена небясьпечнай інфэкцыі. Супрацоўнікі паштовага аддзяленьня, разьмешчанага за некалькі кілямэтраў ад Белага Дому, праходзяць тэсты на магчымае ўзьдзеяньне бактэрыі антраксу. Выяўленьне бактэрыі ў паштовым аддзяленьні адбылося пасьля афіцыйнага пацьверджаньня таго, што двое супрацоўнікаў іншай паштовай установы ў Вашынгтоне памерлі ад антраксу. Цяпер тэсты праходзяць тысячы паштовых работнікаў Нью-Ёрку.
XS
SM
MD
LG