Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:37 ]  Старшыня Арганізацыі Бясьпекі і Супрацоўніцтва ў Эўропе Мірча Джоана сёньня правядзе ў Маскве перамовы зь міністрам замежных справаў Расеі Ігарам Івановым


МАСКВА. Старшыня Арганізацыі Бясьпекі і Супрацоўніцтва ў Эўропе Мірча Джоана сёньня правядзе ў Маскве перамовы зь міністрам замежных справаў Расеі Ігарам Івановым. У цэнтры ўвагі перамоваў будзе падрыхтоўка да сустрэчы міністраў замежных справаў краінаў АБСЭ, якая адбудзецца ў сьнежні Бухарэсьце. У Маскву Джоана прыбывае з Ташкенту, дзе ён сустрэўся з прэзыдэнтам Узбэкістану Ісламам Карымавым. У Ташкенце Джоана заявіў, што АБСЭ жадае палепшыць свае дачыненьні з Узбэкістанам, аднак узбэцкі ўрад мусіць палепшыць сытуацыю з правамі чалавека ў краіне. Падчас паездкі па краінах рэгіёну Джоана таксама наведаў Таджыкістан і Кыргызстан.
XS
SM
MD
LG