Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:36 ]  Міжнародная супольнасць павышае ўвагу да суседніх з Афганістанам краінаў па меры таго, як сытуацыя з уцекачамі з набліжэньнем зімы становіцца ўсё больш крытычнай


ТАШКЕНТ. Міжнародная супольнасць павышае ўвагу да суседніх з Афганістанам краінаў па меры таго, як сытуацыя з уцекачамі з набліжэньнем зімы становіцца ўсё больш крытычнай. Сёньня кіраўнік гуманітарнай праграмы ААН Кенза Асіма плянуе наведаць Ташкент у рамках паездкі па краінах рэгіёну, якая ўключае таксама візыты ў Туркмэністан і Таджыкістан. Прадстаўнікі ААН паведамляюць, што Асіма зьбіраецца гаварыць з кіраўнікамі Ўзбэкістану пра магчымасьць адкрыцьця памежнага мосту для дастаўкі гуманітарнай дапамогі ў Афганістан. Аднак міністар замежных справаў Узбэкістану Абдулазіз Камілаў заявіў учора пасьля сустрэчы з кіраўніком АБСЭ Мірчам Джоанам, што Ўзбэкістан не плянуе адкрываць Мост Сяброўства ў Тэрмэзе зь меркаваньняў бясьпекі. Учора Ўзбэкістан наведаў міністар замежных справаў Турцыі Ісмаіл Джэм. Тым часам прадстаўнік Фонду народанасельніцтва ААН Алівіе Брасэр паведаміў, што гуманітарныя арганізацыі прагназуюць прыбыцьцё да мільёну афганскіх уцекачоў у Пакістан, 500 тысячаў у Іран і да 200 тысячаў у Туркмэністан, Узбэкістан і Таджыкістан.
XS
SM
MD
LG