Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:35 ]  Сёньня раніцай амэрыканская авіяцыя скідала бомбы ў Кабуле і ваколіцах пасьля начных налётаў на перадавыя пазыцыі талібаў


ВАШЫНГТОН. Сёньня раніцай амэрыканская авіяцыя скідала бомбы ў Кабуле і ваколіцах пасьля начных налётаў на перадавыя пазыцыі талібаў за 45 кілямэтраў на поўнач ад афганскай сталіцы. Пасьля трэцяга дня рэйдаў на пазыцыі талібаў міністар абароны Злучаных Штатаў Доналд Рамсфэлд учора позна ўвечары заявіў, што амэрыканскае войска гатовае да наступу апазыцыйнага Паўночнага Альянсу супраць талібаў на паўночным і паўдзённым адцінках фронту. Учора ўвечары ў Ісьлямабадзе прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф паўтарыў свой заклік аб чым ранейшым заканчэньні ваеннай апэрацыі ў Афганістане – пажадана да пачатку мусульманскага сьвятога месяца рамадана ў сярэдзіне лістапада.
XS
SM
MD
LG