Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:34 ]  Сьмерць двух паштовых работнікаў у Вашынгтоне хутчэй за ўсё магла быць выкліканая захворваньнем на антракс


ВАШЫНГТОН. Кіраўнік Бюро Ўнутранай Бясьпекі Злучаных Штатаў Том Рыдж сказаў, што ўчорашняя сьмерць двух паштовых работнікаў хутчэй за ўсё магла быць выкліканая захворваньнем на антракс (сыбірскую язву). Рыдж зазначыў, што зарэгістраваныя ў Вашынгтоне сьмяротныя выпадкі выглядаюць «падазрона», аднак дасьледаваньне пакуль што ня выявіла дакладных прычынаў сьмерці. Начальнік паштовай службы Злучаных Штатаў Джон Потэр сказаў, што мае «моцнае падозраньне», што прычынай сьмерці быў антракс. Паштовая служба зьбіраецца ўвесьці новыя сродкі бясьпекі ад біятэрарызму. Усяго 40 чалавек у Злучаных Штатах апынуліся пад узьдзеяньнем бактэрыі антраксу, у 9-ці зь іх была выяўленая інфэкцыя, адзін ад хваробы памёр.
XS
SM
MD
LG