Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:33 ]  Трыбунал ААН у справах ваенных злачынстваў плянуе сёньня разгледзець апэляцыі пяці басьнійскіх харватаў, асуджаных за ўдзел у забойстве больш чым 100 мусульманаў


ГААГА. Трыбунал ААН у справах ваенных злачынстваў плянуе сёньня разгледзець апэляцыі пяці басьнійскіх харватаў, асуджаных за ўдзел у забойстве больш чым 100 мусульманаў у басьнійскай вёсцы Ахмічы. Крывавая разьня ў вёсцы Ахмічы ў красавіку 1993 году была найстрашнейшай падзеяй у канфлікце паміж басьнійскімі мусульманамі і харватамі падчас вайны ў Босьніі 1992-1995 гадоў. На леташнім судовым паседжаньні сьведкі паведамілі, што паліцыя басьнійскіх харватаў страляла ў мусульманскіх жанчын і дзяцей, якія спрабавалі ўцякаць. Шмат ахвяраў, улучна з жанчынамі й дзецьмі, былі спаленыя жывымі ва ўласных дамах. Пяцёра паліцыянтаў атрымалі тэрміны ад 8 да 25 гадоў зьняволеньня. Усе яны падалі апэляцыі ў Гаагскі трыбунал.
XS
SM
MD
LG