Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:31 ]  Прэм’ер-мінстар Францыі Ліянэль Жаспэн правёў у Маскве перамовы ў пытаньнях тэрарызму і гандлю са сваім расейскім калегам


МАСКВА. Прэм’ер-мінстар Францыі Ліянэль Жаспэн правёў у Маскве перамовы ў пытаньнях тэрарызму і гандлю са сваім расейскім калегам. Жаспэн таксама зьмякчыў францускую крытыку ў дачыненьні да расейскай палітыкі ў Чачэніі. На штогадовым француска-расейскім «урадавым сэмінары» было дамоўлена «аб’яднаць намаганьні ў барацьбе зь міжнародным тэрарызмам» і быў прыняты заклік да супольнага падыходу да пытаньняў эўрапейскай бясьпекі. Пасьля перамоваў з расейскім прэм’ерам Міхаілам Касьянавым Жаспэн заявіў, што пасьля тэрарыстычных нападаў на Злучаныя Штаты 11 верасьня тэрарызм уяўляе сабой «больш вострую» праблему. Ён сказаў, што Францыя гатовая да доўгатэрміновай барацьбы супраць тэрарызму, які ўяўляе сабой пагрозу ўсім цывілізацыям. Ён дадаў, што з тэрарызмам трэба змагацца паўсюль, дзе б ён ні аб’явіўся, у тым ліку і ў Чачэніі. Разам з тым ён заклікаў да павагі да правоў чалавека і да палітычнага вырашэньня канфлікту.
XS
SM
MD
LG