Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:30 ]  Уладзімер Пуцін правёў тэлефонныя перамовы з прэзыдэнтам Узбэкістану Ісламам Карымавым адносна вайсковай апэрацыі Злучаных Штатаў у Афганістане


МАСКВА. Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін правёў тэлефонныя перамовы з прэзыдэнтам Узбэкістану Ісламам Карымавым адносна вайсковай апэрацыі Злучаных Штатаў у Афганістане. Паводле заявы Крамля, абодва лідэры выказалі блізкія погляды на сытуацыю. Пуцін таксама інфармаваў Карымава пра нядаўні саміт краінаў Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну ў кітайскім горадзе Шанхаі, а таксама пра свае перамовы з таджыцкім прэзыдэнтам Эмамалі Рахмонавым. Учора Пуцін сустрэўся ў сталіцы Таджыкістану з адхіленым ад улады прэзыдэнтам Афганістану Рабані і прэзыдэнтам Таджыкістану Рахмонавым. Пуцін паабяцаў, што Расея будзе працягваць палітычную і ваенную падтрымку Паўночнаму Альянсу ў Афганістане.
XS
SM
MD
LG