Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:34 ]  ЗША сёньня працягваюць наносіць авіяўдары па пазыцыях талібаў каля Кабула і гораду Мазары-Шарыф на поўначы Афганістану


КАБУЛ ЗША сёньня працягваюць наносіць авіяўдары па пазыцыях талібаў каля Кабула і гораду Мазары-Шарыф на поўначы Афганістану. Амбасадар талібаў у Пакістане Абдул Салам Заеф сцьвярджае, што ад пачатку амэрыканскіх бамбаваньняў загінула каля тысячы цывільных асобаў. Ён таксама заявіў, што ў горадзе Гэрат разбураны шпіталь, у выніку чаго забітыя больш як 100 чалавек. Міністэрства абароны ЗША не падцьвердзіла, але і не абвергла гэтыя дадзеныя. Прадстаўнікі Пэнтагону, аднак, абверглі заявы талібаў, нібыта ЗША выкарыстоўваюць хімічную ды бактэрыялягічную зброю. Амэрыканскія ваенныя таксама абверглі сцьвярджаньні талібаў аб зьбітым імі амэрыканскім верталёце. Тым часам прэзыдэнт Пакістану Пэрвез Мушараф заклікаў закончыць бамбаваньні Афганістану да 17 лістапада, пачатку сьвятога мусульманскага месяцу Рамазан.
XS
SM
MD
LG