Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:06 ]  Прэм`ер-міністр Індыі Атал Бехары Ваджпаі заявіў, што ня бачыць падставаў для перамоваў з Пакістанам пасьля новых актаў тэрырыстаў у Кашміры


ЛАКНОЎ(ІНДЫЯ) Прэм`ер-міністр Індыі Атал Бехары Ваджпаі заявіў, што ня бачыць падставаў для перамоваў з Пакістанам пасьля новых актаў тэрырыстаў у Кашміры. Гэтак Ваджпаі адрэагаваў на сёняшнюю атаку мусульманскіх паўстанцаў на важнае індыйскае ваеннае лётнае поле ў Кашміры. У выніку нападу шэсьць чалавек загінулі, сярод іх чатыры тэрарысты-самагубцы. Ваджпаі заявіў, што падобныя інцыдэнты пакідаюць мала магчымасьцяў для спыненьня варожасьці з Пакістанам. Індыя абвінавачвае Пакістан у падтрымцы мусульманскіх паўстанцаў, якія змагаюцца супраць індыйскага кіраваньня ў правінцыях Джаму і Кашмір
XS
SM
MD
LG