Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:05 ]  Карла дель Понте сёньня абвінаваціла югаслаўскія ўлады ў нежаданьні ў поўнай меры супрацоўнічаць з трыбуналам


БЕЛГРАД Галоўны прокурор гаагскага трыбуналу Карла дель Понте, якая знаходзіцца з візытам у Белградзе, сёньня абвінаваціла югаслаўскія ўлады ў нежаданьні ў поўнай меры супрацоўнічаць з трыбуналам. Дель Понтэ заявіла, што прыбыла ў Белград выказаць сваю сур`ёзную заклапочанасьць і незадаволенасьць узроўнем супрацоўніцтва паміж Югаславіяй і трыбуналам. Дэль Понтэ пасьля сустрэчаў з югаслаўскім і сэрбскім кіраўніцтвам дала зразумець, што новыя лідары краіны не апраўдалі яе спадзяваньняў. Хаця Югаславія і аддала гаагскаму трыбуналу былога прэзыдэнта Слабадана Мілошавіча, многія абвінавачаныя дасюль не выдадзеныя. Карла дэль Понтэ падкрэсліла, што яе супрацоўнікі хацелі б мець поўны доступ да ўсіх дакумэнтаў, якія могуць дапамагчы ў расьследваньні. Кіраўнік трыбуналу, аднак, паведаміла, што яна чакала дарэмна і у гэтай справе няма аніякага руху наперад.
XS
SM
MD
LG