Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 09:03 ]  Ізраільскія танкі прасунуліся далей на тэрыторыю Палестынскай аўтаноміі, заняўшы горад Бэтлеем


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскія танкі прасунуліся далей на тэрыторыю Палестынскай аўтаноміі, заняўшы горад Бэтлеем. У сутычках за апошнія суткі загінулі тры палестынцы. Ізраільская апэрацыя, якая працягваецца ўжо трэці дзень, выклікала міжнародную крытыку. Некалькі міністраў ад Партыі Працы пагражаюць пакінуць ізраільскі ўрад, калі ваенная эскаляцыя працягнецца. Ад імя мусульманскіх краінаў Катар заклікаў да правядзеньня сэсіі Рады Бясьпекі ААН, прысьвечанай пагаршэньню сытуацыі на Блізкім Усходзе. Кувэйцкі ўрад заклікаў да міжнароднага ўмяшаньня ў канфлікт.
XS
SM
MD
LG