Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 09:02 ]  Заходнія карэспандэнты і камандзер афганскіх апазыцыйных сілаў паведамляюць пра бамбаваньне амэрыканскай авіяцыяй аб’ектаў за перадавой лініяў талібаў


ЧАРЫКАР (АФГАНІСТАН). Заходнія карэспандэнты і камандзер афганскіх апазыцыйных сілаў паведамляюць пра бамбаваньне амэрыканскай авіяцыяй аб’ектаў за перадавой лініяў талібаў на поўнач ад Кабулу. Учора позна ўвечары пачаўся пятнаццаты дзень амэрыканскай ваеннай кампаніі ў Афганістане. Апошнімі днямі наносяцца ўдары па пазыцыях талібаў у непасрэднай блізкасьці ад лініі фронту. Працягваюцца ўдары і па іншых аб’ектах па ўсёй краіне, тым часам як Злучаныя Штаты ўпершыню афіцыйна пацьвердзілі правядзеньне наземнай апэрацыі ў ваколіцах Кандагару. Талібы паведамілі пра зьбіцьцё амэрыканскага верталёта. Гэта ўжо другое падобнае паведамленьне за апошнія два дні. Раней амэрыканскае камандаваньне афіцыйна абвергла першае, а другое пакуль не пацьверджанае незалежнымі крыніцамі.
XS
SM
MD
LG