Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 09:01 ]  У паштовага работніка ў Вашынгтоне была выяўленая рэсьпіраторная форма сыбірскай язвы


ВАШЫНГТОН. У паштовага работніка ў Вашынгтоне была выяўленая рэсьпіраторная форма сыбірскай язвы. Гэта ўжо трэці чалавек у Злучаных Штатах, у каго за апошні месяц была выяўленая самая цяжкая форма гэтай хваробы. Хворы працуе ў тым самым паштовым аддзяленьні, празь якое быў перасланы ліст лідэру сэнацкай бальшыні Тому Дэшлу. Усяго 40 чалавек у Злучаных Штатах апынуліся пад узьдзеяньнем бактэрыі сыбірскай язвы, у 9-ці зь іх была выяўленая інфэкцыя, адзін ад хваробы памёр. Прэзыдэнт Буш паведаміў, што сьледчыя дагэтуль ня ведаюць, хто дасылаў лісты са спорамі хваробы, і ня маюць сьведчаньняў дачыненьня да гэтага арганізацыі «Аль-Каіда».
XS
SM
MD
LG