Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 08:54 ]  Амэрыканскі ўрад падараваў жыхарам Афганістану 250 тысячаў коўдраў


ТЭГЕРАН. Амэрыканскі ўрад падараваў жыхарам Афганістану 250 тысячаў коўдраў і папрасіў дзіцячы фонд АНН - ЮНІСЭФ - даставіць іх у Афганістан. Прадстаўнік ЮНІСЭФ Люк Шавэн сказаў сёньня ў Тэгеране, што коўдры будуць дастаўленыя праз аддзелы Фонду ў суседніх краінах у тыя раёны Афганістану, дзе яшчэ працуюць афганскія супрацоўнікі ЮНІСЭФ. Паводле Шавэна, гуманітарныя арганзіацыі робяць усё магчымае, каб усе коўдры былі дастаўленыя да пачатку зімы. Першыя 16 тысячаў коўдраў, закупленыя фондам ЮНІСЭФ у Іране, былі дастаўленыя ў горад Герат ужо ўчора.
XS
SM
MD
LG