Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:31 ]  Міністр замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрас сёньня пачаў візыт у ЗША сустрэчай з Гэнеральным сакратаром ААН Кофі Ананам


НЬЮ-ЁРК Міністр замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрас сёньня пачаў візыт у ЗША сустрэчай з Гэнеральным сакратаром ААН Кофі Ананам. Тэма перамоваў – шляхі аднаўленьня мірных перамоваў на Блізкім Усходзе. Пазьней Пэрэс выступіць перад Амэрыканскім гэбрайскім кангрэсам. Учора на Заходнім беразе Ярдану ізраільскія вайсковыя аддзелы і бронемашыны ўвайшлі ў гарады Тулькарэм і Калькілія. Пасьля гэтага ў выніку сутычак былі забітыя восем палестынцаў. Палестынскі лідэр Ясір Арафат учора заявіў, што Ізраіль ажыцьцяўляе агрэсію супраць палестынцаў, нягледзячы на заклікі ЗША стрымацца ад гвалтоўных дзеяньняў пасьля забойства ізраільскага міністра турызму Рэхавама Зээві.
XS
SM
MD
LG