Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:30 ]  Міністр замежных справаў Турцыі Ісмаіл Чэм пачаў сёньня паездку па трох цюркамоўных краінах з мэтай распачаць кампанію гуманітарнай дапамогі для народу Афганістану


СТАМБУЛ Міністр замежных справаў Турцыі Ісмаіл Чэм пачаў сёньня паездку па трох цюркамоўных краінах з мэтай распачаць кампанію гуманітарнай дапамогі для народу Афганістану. Сёньня Чэм сустрэнецца з кіраўніцтвам Азербайджану, потым ягоны візыт працягнецца ў Туркмэністане ды Узбекістане. Напярэдадні гуманітарныя агенствы выказалі ўсё большую заклапочанасьць лёсам афганцаў. Прэсавы сакратар камісару ААН у справах уцекачоў Крыс Яноўскі паведаміў, шіто агенству не стае грошаў і прадуктаў. Дапамогай агенства зараз ахоплена звыш 400 тысячаў афганскіх уцекачоў – у Пакістане ды Іране. Аднак Яноўскі адзначыў, што Узбэкістан ды Туркмэністан пакуль “вельмі нярвова” ўспрымаюць магчымы наплыў афганскіх уцекачоў у свае краіны.
XS
SM
MD
LG