Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:27 ]  Палестынскі лідэр Ясір Арафат сёньня асудзіў Ізраіль за нежаданьне адгукнуцца на заклік Злучаных Штатаў і выявіць стрыманасьць


ЕРУСАЛІМ. Палестынскі лідэр Ясір Арафат сёньня асудзіў Ізраіль за нежаданьне адгукнуцца на заклік Злучаных Штатаў і выявіць стрыманасьць. Паводле Арафата, Ізраіль ажыцьцяўляе агрэсію супраць палестынцаў, нягледзячы на заклікі стрымацца ад гвалтоўных дзеяньняў пасьля забойства ізраільскага міністра турызму Рэхавама Зээві. Раней сёньня ізраільскія вайсковыя аддзелы і бронемашыны ўвайшлі ў гарады Тулькарэм і Калькілія на Заходнім Беразе Ярдану. Пасьля гэтага ў выніку сутычак былі забітыя восем палестынцаў.
XS
SM
MD
LG