Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:05 ]  Адмысловыя аддзелы войскаў Злучаных Штатаў пасьпяхова выканалі сваю задачу ў часе першага этапу наземных апэрацыяў у Афганістане


ВАШЫНГТОН. Адмысловыя аддзелы войскаў Злучаных Штатаў пасьпяхова выканалі сваю задачу ў часе першага этапу наземных апэрацыяў у Афганістане і пакінулі тэрыторыю краіны. Якая задача была пастаўленая перад імі – невядома. Прадстаўнікі міністэрства абароны ЗША паведамілі толькі, што апэрацыя працягвалася некалькі гадзінаў і ў ёй бралі ўдзел больш як 100 вайскоўцаў. Паводле тэлекампаніяў Бі-БІ-СІ і Эн-Бі-Сі, дэсантнікі Злучаных Штатаў атакавалі аб’екты ў раёне Кандагару. У апэрацыі бралі ўдзел ваенныя гэлікоптары агнявой падтрымкі. Кіраўніцтва “Паўночнага Зьвязу”, які процістаіць талібам, прызнала, што ягонаму войску давялося адступіць ад места Мазар-і-Шарыф на поўначы Афганістану. Талібы контраатакавалі ў гэтым раёне ў пятніцу. Прадстаўнік Зьвязу паведаміў, што сёньня баявыя дзеяньні пад Мазар-і-Шарыфам не вядуцца.
XS
SM
MD
LG