Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:04 ]  Сёньня ў Брусэлі распачала працу нарада прадстаўнікоў 40 эўрапэйскіх краінаў, прысьвечаная міжнароднай кампаніі барацьбы з тэрарызмам


БРУСЭЛЬ. Сёньня ў Брусэлі распачала працу нарада прадстаўнікоў 40 эўрапэйскіх краінаў, прысьвечаная міжнароднай кампаніі барацьбы з тэрарызмам. Арганізатарам канфэрэнцыі выступае Бэльгія, якая цяпер старшынюе ў Эўрапэйскім Зьвязе. Сярод удзельнікаў канфэрэнцыі 13 краінаў-кандыдатаў на сяброўства ў Эўразьвязе, а таксама прадстаўнікі Малдовы, Украіны і Расеі. У часе ўчорашняй нарады ў бэльгійскім месьце Гэнт лідары краінаў Эўрапэйскага Зьвязу прынялі дэклярацыю ў падтрымку ваеннай акцыі Злучаных Штатаў у Афганістане. Лідары Эўразьвязу падкрэсьлілі, што мэта кампаніі – ліквідацыя тэрарыстычнай арганізацыі “Аль-Кайда” і стварэньне ўв Афганістане – пад эгідай Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў – “стабільнага, легітымнага і прадстаўнічага” ўраду.
XS
SM
MD
LG