Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:05 ]  Барацьба зь міжнародным тэрарызмам і спад усясьветнае эканомікі – асноўныя аб’екты ўвагі сустрэчы ў вярхох у Шанхаі


ШАНХАЙ. Барацьба зь міжнародным тэрарызмам і спад усясьветнае эканомікі – асноўныя аб’екты ўвагі сустрэчы ў вярхох краінаў-удзельніцаў форуму Азыяцка-ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва, які праходзіць у Шанхаі. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш паведаміў, што ўдзельнікі форуму гатовыя ўзяць на сябе абавязак – не даваць прытулку тэрарыстам і перакрыць усе шляхі іхнага фінансаваньня. Чакаецца, што ў часе сустрэчы будзе прынятая дэклярацыя з ганьбаваньнем тэрактаў у ЗША 11 верасьня. Апрача гэтага ў Шанхаі будзе абмяркоўвацца сытуацыя ва ўсясьветнай эканоміцы, якая перажывае моцны спад пасьля нядаўных тэрактаў у Злучаных Штатах. Больш як 60% усясьветнае вытворчасьці прыпадае на краіны Азыяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва.
XS
SM
MD
LG