Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:04 ]  Кітай і Расея выказаліся за як найхутчэйшае заканчэньне ваеннай апэрацыі ЗША ў Афганістане


ШАНХАЙ. Старшыня Кітайскай Народнай рэспублікі Цзыянг Цзэмінь і расейскі прэзыдэнт Владзімір Пуцін выказаліся за як найхутчэйшае заканчэньне ваеннай апэрацыі ЗША ў Афганістане і стварэньне ў гэтай краіне прадстаўнічага ўраду пад эгідай ААН. Сустрэча Цзыянг Цзэміня і Пуціна прайшла ў кулюарах шанхайскага форуму. Паводле расейскага міністра замежных справаў Ігара Іванова, абодвы лідары выступілі за ўмацаваньне стратэгічнае стабільнасьці, падставамі для якой, паводле міністра, зьяўляецца дамова пра супрацьракетную абарону ад 72 году. Паводле прагнозаў аглядальнікаў, у часе заплянаванай на нядзелю сустрэчы Пуціна з Джорджам Бушам прэзыдэнт ЗША прапануе скараціць ядзерны патэнцыял ЗША і адначасна абвесьціць пра намер выйсьці з дамовы пра супрацьракетную абарону 1972 году.
XS
SM
MD
LG