Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:19 ]  Нямеччына дасьць Таджыкістану матэрыяльную дапамогу, каб зрабіць лягчэйшымі пастачаньні прадуктаў харчаваньня і мэдыкамэнтаў насельніцтву Афганістану


ДУШАНБЭ. Міністар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішар, пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Таджыкістану Эмамалі Рахмонавым, сказаў, што Нямеччына дасьць Таджыкістану матэрыяльную дапамогу, каб зрабіць лягчэйшымі пастачаньні прадуктаў харчаваньня і мэдыкамэнтаў насельніцтву Афганістану. Апрача гэтага Ёшка Фішар сказаў: “Мы маем супольную думку пра тое, што тэрарызам не павінен мець ніякай будучыні і што Талібан не павінен удзельнічаць у вырашэньні будучыні Афганістану”. Тым часам расейскія памежнікі з таджыцка-афганскай мяжы паведамілі, што яны забілі аднаго з трох чалавек, якія ўчора ўвечары спрабавалі перайсьці з Афганістану ў Таджыкістан. Двое іншых вярнуліся назад.
XS
SM
MD
LG