Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:17 ]  Сёньня ізраільскае войска і бронетранспарцёры ўвайшлі ў палестынскія месты Тулькарм і Калькілія


ЕРУСАЛІМ. Сёньня ізраільскае войска і бронетранспарцёры ўвайшлі ў палестынскія месты Тулькарм і Калькілія на Заходнім беразе Ярдану. У часе перастрэлкі загінулі два палестынскія паліцыянты і сябра групоўкі “Хамас”. Учора ў сутычках з ізраільскімі вайскоўцамі на Заходнім беразе Ярдану і ў Паласе Газа загінулі шасьцёра палестынцаў. Сытуацыя на палестынскіх тэрыторыях і ў самім Ізраілі моцна загайстрылася ў гэтым тыдні, калі пасьля забойства ізраільскага міністра турызму, ультранацыяналіста Рэхавэма Зэві. Злучаныя Штаты заклікалі Ізраіль вывесьці войска з палестынскіх тэрыторыяў і праявіць стрыманасьць. Заўтра ў Ню-Ёрку гэнэральны сакратар Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў Кофі Анан сустрэнецца зь міністрам замежных справаў Ізраілю Шымонам Пэрасам.
XS
SM
MD
LG