Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:37 ]  Кіраўнікі краінаў Эўрапейскага Зьвязу сустрэліся сёньня ў Генце і зацьвердзілі дэклярацыю у падтрымку амэрыканскай ваеннай акцыі ў Афганістане


ГЕНТ (БЭЛЬГІЯ). Кіраўнікі краінаў Эўрапейскага Зьвязу сустрэліся сёньня ў Генце і зацьвердзілі дэклярацыю у падтрымку амэрыканскай ваеннай акцыі ў Афганістане. У заяве выказваецца спадзяваньне, што амэрыканская акцыя будзе «мэтанакіраваная» і што падчас яе будзе зроблена ўсё, каб пазьбегнуць ахвяраў сярод цывільнага жыхарства. Эўрапейскія лідэры цьвердзяць у дэклярацыі, што мэтаю ваенных удараў мусіць быць зьнішчэньне тэрарыстычнай арганізацыі «Аль-Каіда» і ўсталяваньне ў Афганістане пад эгідай ААН такога ўраду, які быў бы «стабільны, законны і прадстаўляў увесь народ Афганістану».
XS
SM
MD
LG