Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:36 ]  За апошнія 24 гадзіны 90 амэрыканскіх самалётаў бамбавалі 18 плянавых аб’ектаў у Афганістане


ВАШЫНГТОН. Неназваныя афіцыйныя асобы Злучаных Штатаў паведамляюць пра разгортваньне ў Афганістане невялікага кантынгенту элітных вайсковых аддзелаў спэцыяльнага прызначэньня. Такім чынам распачалася новая фаза амэрыканскай антытэрарыстычнай кампаніі. Падпольныя спэцаддзелы падтрымваюць намаганьні выведных службаў падарваць рэжым талібаў. Прадстаўнік Пэнтагону сёньня на прэсавай канфэрэнцыі адмовіўся камэнтаваць якія-небудзь аспэкты наземнай апэрацыі, Ён паведаміў, што за апошнія 24 гадзіны 90 самалётаў бамбавалі 18 плянавых аб’ектаў – лётнішчы, супрацьпаветраныя базы, склады боепрыпасаў і лягеры падрыхтоўкі. Сёньня з наступленьням дня бамбаваньне было прыпыненае ў сувязі са сьвятым днём мусульманаў. Амбасадар талібаў у Пакістане паведаміў, што ў выніку бамбаваньня апошніх сутак ніхто з кіраўніцтва «Аль-Каіды» і талібаў не пацярпеў.
XS
SM
MD
LG