Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:35 ]  Штамы бактэрыяў сыбірскай язвы, выяўленыя ў Нью-Ёрку, Вашынгтоне і Флорыдзе, не адрозьніваюцца між сабою і, магчыма, паходзяць з адной пробы


ВАШЫНГТОН. Амэрыканскі ўрад паведамляе, што штамы бактэрыяў сыбірскай язвы, выяўленыя ў Нью-Ёрку, Вашынгтоне і Флорыдзе, не адрозьніваюцца між сабою і, магчыма, паходзяць з адной пробы. Дырэктар Бюро ўнутранай бясьпекі Том Рыдж выступаючы сёньня перад журналістамі ў Белым Доме, паведаміў, што бактэрыі сыбірскай язвы не былі даведзеныя да баявога стану. Гэта азначае, што іх узьдзеяньне было значна менш небясьпечнае, чым можна было спадзявацца. Рыдж сказаў, што пакуль што зарана, каб з упэўненасьцю сьцьвердзіць, што ўсе падазроныя канвэрты паходзяць з аднаго месца. На гэты момант больш за трыццаць чалавек у Злучаных Штатах апынуліся пад узьдзеяньнем небясьпечнай бактэрыі і як найменей у шасьці чалавек разьвілася інфэкцыя пасьля кантакту зь лістамі, дзе ўтрымліваліся споры сыбірскай язвы.
XS
SM
MD
LG