Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:33 ]  У бэльгійскім месьце Гэнт адбываецца сустрэча ў вярхох краінаў Эўрапэйскага Зьвязу, прысьвечаная барацьбе з тэрарызмам


ГЭНТ. Сёньня ў бэльгійскім месьце Гэнт адбываецца сустрэча ў вярхох краінаў Эўрапэйскага Зьвязу, прысьвечаная барацьбе з тэрарызмам. Удзельнікі сустрэчы абмяркоўваюць праект рэзалюцыі, якая заклікае зрынуць рэжым талібаў, арганізаваць шаракамаштабную гуманітарную дапамогу жыхарам Афганістану і павялічыць ролю Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў у разьвязаньні сытуацыі ў краіне. Напярэдадні сустрэчы адбылося кароткае спатканьне лідараў Вялікай Брытаніі, Нямеччыны і Францыі – Тоні Блэра, Гэрхарда Шродара і Жака Шырака. Яны абмеркавалі ваенныя і эканамічныя бакі апэрацыі ў Афганістане. Гэтыя краіны даюць безпасярэднюю падтрымку ЗША ў іхнай барацьбе.
XS
SM
MD
LG