Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:49 ]  Вайсковыя аддзелы адмысловага прызначэньня, перакінутыя са Злучаных Штатаў у Афганістан


ДЖАБ-АС-САРАЙ (Афганістан). Вайсковыя аддзелы адмысловага прызначэньня, перакінутыя са Злучаных Штатаў у Афганістан пачалі выконваць баявую задачу і гэткім чынам распачалі новы этап антытэрарыстычнае апэрацыі. Паводле прадстаўніка антыталібаўскай кааліцыі, невялікі аддзел вайскоўцаў далучыўся да войска “Паўночнага Зьвязу”. Сілы Зьвязу спадзяюцца ў наступныя дні ўзяць места Мазар-і-Шарыф на поўначы краіны. Аднак, прадстаўнік руху Талібан заявіў, што ў часе контрнаступу іхныя сілы пацясьнілі войскі кааліцыі. Авіяцыя ЗША 12-ты дзень запар працягвае бамбаваньне аб’ектаў у Афганістане. Сёньня былі збамбаваныя месты Кабул і Кандагар. Адначасна самалёты працягваюць ськідаць прадукты харчаваньня і мэдыкамэнты для цывільных жыхароў Афганістану, а таксама ўлёткі з заклікамі трымацца далей ад мастоў і дарог, не дапамагаць Талібану і не перашкаджаць сілам апазыцыі. Тым часам Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш адрынуў заклік шасьці няўрадавых арганізацыяў – прыпыніць бамбаваньні, каб даць магчымасьць давезьці прадукты галоднаму насельніцтву. Буш падкрэсьліў, што пастачаньню гуманітарнай дапамогі замінаюць ня столькі авіяўдары, колькі рэжым Талібў.
XS
SM
MD
LG