Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:46 ]  Міністар замежных справаў Нямеччыны сказаў, што гуманітарная катастрофа ў Афганістане мусіць быць спыненая


ІСЛЯМАБАД. Міністар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішар, які ў Іслямабадзе сустрэўся з прадстаўнікамі міжнародных гуманітарных арганізацыяў, сказаў, што гуманітарная катастрофа ў Афганістане мусіць быць спыненая такім чынам, каб адкрыць доўгатэрміновую пэрспэктыву для міру ў краіне. Фішар паведаміў, што адной з тэмаў сустрэчы была тэма доступу супрацоўнікаў гуманітарных місыяў у Афганістан і пытаньні іхнай бясьпекі. Паводле Фішара, ваенныя дзеяньні ў часе сустрэчы не абмяркоўваліся. Заўтра міністар замежных справаў Нямеччыны накіруецца ў Таджыкістан.
XS
SM
MD
LG