Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:45 ]  ЗША не зьвязваюць выпадкі сыбірскай язвы зь дзейнасьцю Ўсамы бін Ладэна, але...


ШАНХАЙ. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш заявіў, што ЗША не зьвязваюць выпадкі сыбірскай язвы зь дзейнасьцю тэрарыста Ўсамы бін Ладэна, але дапускаюць ягоны ўдзел у распаўсюджаньні хваробы. “Я ня ведаю пра безпасярэднюю сувязь паміж выпадкамі з сыбірскай язвай і ворагам, але я іх не выключаю. Ёсьць злосныя людзі і ёсьць акцыі праведзеныя супраць грамадзянаў ЗША – злосныя акцыі. Кожны, хто б ні адправіў канвэрты з сыбірскай язвай, ёсьць нядобрым чалавекам, бо ён паспрабаваў нанесьці шкоду бязьвінным людзям”. На сёньня больш як 30 жыхароў ЗША мелі кантакт з бактэрыямі сыбірскай язвы і шасьцёра зь іх былі інфекаваныя. Паніка зьвязаная з хваробай, пракацілася па шэрагу краінаў сьвету.
XS
SM
MD
LG