Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:35 ]  Сёньня прэм’ер-міністар Польшчы Ежы Бузак падаў у адстаўку


ВАРШАВА. Сёньня прэм’ер-міністар Польшчы Ежы Бузак падаў у адстаўку. Да прысягі прыведзены новы ўрад начале зь лідарам “Саюзу дэмакратычных левых сілаў” Лешакам Мільлерам. У часе выступу на адмысловым паседжаньні польскага парляманту прэзыдэнт краіны Аляксандар Квасьнеўскі адзначыў, што перад новым габінэтам стаяць самыя складаныя задачы ад часу падзеньня камуністычнага рэжыму ў 1989 годзе. Перад усім – гэта пераадоленьне эканамічнага крызысу і барацьба са злачыннасьцю. Левыя атрымалі перамогу ў часе верасьнёўскіх парляманцкіх выбараў. Новы ўрад яны сфармавалі разам з Польскай сялянскай партыяй.
XS
SM
MD
LG