Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 14:33 ]  Сустрэча ў вярхох краінаў Эўрапэйскага Зьвязу бальшыню свайго часу прысьвеціць абмеркаваньню наступстваў ад тэрактаў 11 верасьня


ГЭНТ. Чакаецца, што сёньняшняя сустрэча ў вярхох краінаў Эўрапэйскага Зьвязу бальшыню свайго часу прысьвеціць абмеркаваньню палітычных і эканамічных наступстваў ад тэрактаў у Злучаных Штатах 11 верасьня. Апрача дзьвюх дэклярацыяў у гэтай справе, у часе сустрэчы мусіць быць прынятая яшчэ адна дэклярацыя адносна пераходу да супольнай эўрапэйскай валюты Эўра ад 1 студзеня 2002 году. Шырокай сустрэчы на вышэйшым узроўні папярэднічала “міні-сустрэча” з удзелам лідараў Нямеччыны, Францыі і Вялікай Брытаніі, якія абмеркавалі сытуацыю ў Афганістане. У часе гэтай сустрэчы былі рэзка скрытыкаваныя Італія і Гішпанія. Перад пачаткам сустрэчы на вышэйшым узроўні прэм’ер-міністар Швэцыі Горан Пэрсан сказаў, што міні-сустрэчу ня трэба “залішне драматызаваць”. Нямеччына, Францыя і Вялікая Брытанія больш кампэтэнтныя ў абмеркаваньні праблемаў зьвязаных з ударамі па Афганістану, паколькі яны прапанавалі ваенную дапамогу Злучаным Штатам, а іншыя краіны Эўразьвязу засталіся ў баку.
XS
SM
MD
LG