Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 14:27 ]  На Заходнім беразе Ярдану сёньня адбылася жорсткая перастрэлка паміж палестынцамі і ізраільскімі вайскоўцамі


ЕРУСАЛІМ. У месьце Бэтліем, на Заходнім беразе Ярдану сёньня адбылася жорсткая перастрэлка паміж палестынцамі і ізраільскімі вайскоўцамі. Яна пачалася тады, калі ў Бэтліем увайшлі ізраільскія танкі. Увод танкаў зьвязаны з учорашнімі падзеямі, калі гэбрайскія кварталы Ерусаліму – Гіло і Хар-Ома – былі абстраляныя з палестынскае тэрыторыі. Учора ж у Бэтліеме былі забітыя трое палестынцаў. Адзін з загіблых – Атэф Абайят – сябра руху “Фатах”, які ўзначальвае Ясір Арафат. Абайят быў у сьпісе тэрарыстаў, выдачы якіх дамагаўся Ізраіль. Ізраіль пагражае палестынцам адплатай за забойства міністра турызму Рэхвавема Зэві. Кіраўніцтва Палестынскае аўтаноміі зганіла тэракт, але адмовілася выдаваць забойцаў Ізраілю.
XS
SM
MD
LG