Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:20 ]  Кіраўніцтва Македоніі пагадзілася на наступным тыдні распачаць парлямэнцкі працэс, неабходны для ажыцьцяўленьня канстытуцыйных рэформаў


СКОП’Е. Высокапастаўленыя прадстаўнікі эўрапейскіх арганізацыяў паведамілі, што кіраўніцтва Македоніі пагадзілася на наступным тыдні распачаць парлямэнцкі працэс, неабходны для ажыцьцяўленьня канстытуцыйных рэформаў, якія б давалі шырэйшыя правы альбанскай меншыні. Адказны за замежную палітыку Эўразьвязу Хавіер Саляна, генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан і кіраўнік АБСЭ Мірча Джоана правялі сёньня ў Скоп’і перамовы з македонскімі палітычнымі лідэрамі. Супраць паправак да канстытуцыі выступаюць дэпутаты-нацыяналісты.
XS
SM
MD
LG