Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:19 ]  Паводле непацьверджаных паведамленьняў, у выніку налётаў мог быць забіты адзін з кіраўнікоў «Аль-Каіды»


ВАШЫНГТОН. Міністар абароны Злучаных Штатаў Доналд Рамсфэлд сказаў, што ня можа пацьвердзіць паведамленьняў пра тое, што ў выніку амэрыканскіх бамбаваньняў у Афганістане быў забіты адзін з кіраўнікоў арганізацыі «Аль-Каіда». Рамсфэлд зазначыў толькі, што было б добра, калі б гэта было праўдай. Рамсфэлд паведаміў таксама, што радыёвяшчаньне з паветра і пашырэньне ўлётак прыносяць пэўны плён. Ужо адзначаныя выпадкі дэзэртэрства сярод талібаў і ваяўнікоў «Аль-Каіды».
XS
SM
MD
LG