Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:17 ]  Колькасьць захворваньняў на сыбірскую язву ў Злучаных Штатах складае ўжо шэсьць выпадкаў


ВАШЫНГТОН. Фэдэральнае Бюро расьсьледаваньняў Злучаных Штатаў паабяцала сёньня ўзнагароду адзін мільён даляраў любому, хто падасьць інфармацыю, якая дапаможа арыштаваць і прыцягнуць да адказнасьці арганізатараў рассылкі заражаных лістоў. Гэтая заява была зробленая пасьля таго, як некаторыя амэрыканскія тэлеканалы, а таксама высокапастаўленыя палітыкі краіны атрымалі лісты з бактэрыямі сыбірскай язвы. Выканаўца абавязкаў губэрнатара штату Нью-Джэрзі паведаміў сёньня, што на сыбірскую язву захварэў адзін паштовы работнік. Такім чынам колькасьць захворваньняў у Злучаных Штатах складае ўжо шэсьць выпадкаў. Першы выпадак выяўленьня спораў сыбірскай язвы ў лісьце за межамі Злучаных Штатаў зафіксаваны сёньня ў Кеніі. Тым часам паведамленьні ў розных краінах пра атрыманьне лістоў з падазроным парашком у бальшыні выпадкаў аказваюцца фальшывыя.
XS
SM
MD
LG