Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:15 ]  ФБР абяцае мільён даляраў любому, хто падасьць інфармацыю, якая дапаможа арыштаваць і прыцягнуць да адказнасьці арганізатараў рассылкі заражаных лістоў


ВАШЫНГТОН. Дырэктар Фэдэральнага Бюро расьсьледаваньняў Злучаных Штатаў Робэрт Мюлер паабяцаў сёньня ўзнагароду на адзін мільён даляраў любому, хто падасьць інфармацыю, якая дапаможа арыштаваць і прыцягнуць да адказнасьці арганізатараў рассылкі заражаных лістоў. З гэтай заявай Мюлер выступіў пасьля таго, як амэрыканскія тэлеканалы NBC, ABC і CBS, а таксама высокапастаўленыя палітыкі краіны атрымалі лісты з бактэрыямі сыбірскай язвы. Кіраўнік створанага пры ўрадзе Злучаных Штатаў Бюро ўнутранай бясьпекі Том Рыдж зазначыў, што з тысячаў людзей, якія прайшлі тэсты на сыбірскую язву, інфэкцыя была выяўленая толькі ў пяці чалавек. Тым часам урады розных краінаў сьвету ужываюць захады ў сувязі з паведамленьнямі аб атрыманьні лістоў з падазроным парашком. У бальшыні выпадкаў пагрозы аказваюцца фальшывыя. Адзіны выпадак выяўленьня спораў сыбірскай язвы ў лісьце за межамі Злучаных Штатаў зафіксаваны сёньня ў Кеніі.
XS
SM
MD
LG