Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:06 ]  Амбасадар рэжыму талібаў у Пакістане заявіў, што Злучаныя Штаты пад прыкрыцьцём барацьбы з тэрарызмам самі ажыцьцяўляюць дзяржаўны тэрарызм


ІСЬЛЯМАБАД. Тым часам як працягваюцца амэрыканскія паветраныя ўдары па Афганістане, амбасадар рэжыму талібаў у Пакістане заявіў, што Злучаныя Штаты пад прыкрыцьцём барацьбы з тэрарызмам самі ажыцьцяўляюць дзяржаўны тэрарызм. У адмысловай заяве амбасадар Абдус Салям Заіф паведаміў, што ў выніку паветраных удараў ужо загінула больш за 400 цывільных асобаў. Гэтая лічба не пацьвярджаецца незалежнымі крыніцамі. Сказаўшы, што ў краіне адчуваецца нястача харчаваньня і лекаў, ён папрасіў няўрадавыя арганізацыі аб дадатковай гуманітарнай дапамозе.
XS
SM
MD
LG