Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:45 ]  Зафіксаваны першы выпадак кантакту з бактэрыямі сыбірскай язвы па-за межамі ЗША


НАЙРОБІ. Зафіксаваны першы выпадак кантакту з бактэрыямі сыбірскай язвы па-за межамі Злучаных Штатаў. У Кеніі сям’я з чатырох чалавек сталася інфекаванай пасьля атрыманьня ліста з Атлянты (ЗША), адпраўленага 8 верасьня. На лісьце таксама ёсьць штэмпель места Майямі (штат Флорыда). Яшчэ адзін падазроны ліст прыйшоў з Пакістану ў мясцовы офіс ААН. У Злучаных Штатах на сыбірскую язву захварэлі чатыры чалавекі, адзін зь якіх памёр. Больш як 30 асобаў – інфекаваныя. Узбуджальнік сыбірскай язвы зноўдзены ў лістах атрыманых адной з газэтаў у Флёрыдзе, тэлекампаніяй Эн Бі Сі і апаратам лідара сэнацкае бальшыні Тома Дэшла. Сьляды спораў сыбірскае язвы знойдзеныя ў офісе губэрнатара Ню-Ёрку Джорджа Патакіса. Палата прадстаўнікоў ЗША, прынамсі да аўторку, зачыненая на праверку.
XS
SM
MD
LG