Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:06 ]  Кіраўнікі НАТА, АБСЭ і прадстаўнік Эўразьвязу патрабуюць міру ад македонскага кіраўніцтва


СКОП’Е. Кіраўнік зьнешне-палітычнага ведамства Эўрапэйскага Зьвязу Гаўер Салана, гэнральны сакратар НАТА Джордж Робэртсан і старшыня АБСЭ Мірча Джаана прыехалі ў Макдонію зь патрабаваньнем міру. У парадку дня сустрэча з прэзыдэнтам Барысам Трайкоўскім і іншымі палітычнымі лідарамі. Паводле падпісанага два месяцы таму мірнага пагадненьня, альбанскія паўстанцы здалі НАТАўскім міратворцам амаль 4 тысячы адзінак зброі. Цяпер – сказаў Робэртсан – македонскі ўрад павінен выканаць сваю частку дамовы і прыняць канстытуцыйныя папраўкі, якія пашыраюць правы этнічных альбанцаў краіны.
XS
SM
MD
LG