Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 14:41 ]  У Польшчы працягваецца суд над былым камуністычным лідарам краіны Войцахам Ярузэльскім


ВАРШАВА. Сёньня былы камуністычны лідар Польшчы гэнэрал Войцах Ярузэльскі адхіліў выстаўленыя яму абвінавачаньні ў тым, што ў 1970 годзе ён загадаў страляць у рабочых, якія на знак пратэсту выйшлі на вуліцы Гданьску і Шчэціну. Ярузэльскі сказаў, што на той час такі загад мог аддаць толькі тагачасны кіраўнік краіны Ўладзіслаў Гамулка, а ён – Ярузэльскі – абавязаны быў толькі выконваць загады. Фактычна – сказаў Ярузэльскі – я стараўся абмежаваць ужываньне сілы супраць рабочых. У часе згаданых расстрэлаў загінулі больш як 40 удзельнікаў акцыяў. Суд над Ярузэльскім узнавіўся два дні таму, пасьля шматлікіх адкладаньняў, зьвязаных са станам здароўя падсудных.
XS
SM
MD
LG