Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:39 ]  Расея адхіліла кубінскую крытыку ў справе пастановы Масквы зачыніць цэнтар электроннага сачэньня на Кубе


МАСКВА. Сёньня Расея адхіліла кубінскую крытыку ў справе пастановы Масквы зачыніць цэнтар электроннага сачэньня на Кубе. Расейскае міністэрства замежных справаў паведаміла, што пастанова была прынятая пасьля доўгіх перамоваў з Гаванай. Учора кубінскі ўрад заявіў, што закрыцьцё цэнтру недапушчальнае і перамовы павінны працягвацца. Паводле расейскага прэзыдэнта Пуціна пастанова пра закрыцьцё зьвязаная з фінансавымі цяжкасьцямі і яна ня мае на мэце абмежаваньне супрацоўніцтва з Кубай. Сёньня расейскія камуністы і нацыяналісты назвалі закрыцьцё цэнтру крокам да зьніжэньня ролі Расеі як усясьветнай дзяржавы. Вашынгтон выказаў задавальненьне ў сувясі са скасаваньнем цэнтру электроннага сачэньня.
XS
SM
MD
LG