Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:28 ]  Амэрыканскія ўлады паведамляюць, што 31 супрацоўнік Сэнату Злучаных Штатаў апынуўся пад узьдзеяньнем бактэрыі сыбірскай язвы


ВАШЫНГТОН. Амэрыканскія ўлады паведамляюць, што 31 супрацоўнік Сэнату Злучаных Штатаў апынуўся пад узьдзеяньнем бактэрыі сыбірскай язвы. Лідэр сэнацкай бальшыні Том Дэшл паведаміў, што пакуль ніводзін зь іх ня быў інфікаваны і што праца Сэнату ня будзе перапыненая. Пра выяўленьне ў сваім офісе сьлядоў сыбірскай язвы паведаміў сёньня губэрнатар штату Нью-Ёрк Джордж Патакі. Офіс быў зачынены для праверкі. Дагэтуль у Злучаных Штатах былі зарэгістраваныя чатыры выпадкі захворваньня, адзін зь якіх закончыўся сьмерцю. Амэрыканскія ўлады пакуль што ня выявілі непасрэднай сувязі паміж выпадкамі захворваньня і арганізаваным тэрарызмам, аднак усе выпадкі расьсьледуюцца як крымінальныя справы.
XS
SM
MD
LG