Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:44 ]  Талібан захапіў два ААНаўскія склады з прадуктамі харчаваньня для насельніцтва Афганістану


ВАШЫНГТОН. Прадстаўнік Арганізацыі Аб’еднаных нацыяў сказаў, што Талібан захапіў два ААНаўскія склады з прадуктамі харчаваньня для насельніцтва Афганістану і такім чынам ускладніў высілкі на зьмякчэньне пагрозы голаду ў рэгіёне. Выканаўчы дырэктар Усясьветнай харчовай праграмы Кэтрын Бэрціні сказала, што талдібы захапілі склады ў Кабуле і Кандагары і загадалі супрацоўнікам ААН пакінуць гэтыя аб’екты. У складах было сем тысячаў тонаў пшаніцы. Гэтая харчовая місыя мае ў Афганістане шэсьць такіх складаў і ахоплівае сваёй дапамогай 1.7 мільёну чалавек.
XS
SM
MD
LG